Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нападніку ў Арызоне выстаўленыя абвінавачаньні


Суд у Арызоне (ЗША) выставіў абвінавачаньні 22-гадоваму Джэрэду Лі Лафнэру, які страляў 8 студзеня ў людзей у горадзе Тусон.

У выніку страляніны ў часе сустрэчы кангрэсмэна з выбарцамі, былі забітыя 6 чалавек і 13 параненыя. У ліку забітых фэдэральны судзьдзя Джон Рол і 9-гадовая дзяўчынка, якая нарадзілася 11 верасьня 2001 году. Чалец Палаты Кангрэсу ЗША Габрыэль Гіфардс была цяжка параненая.

Абвінавачаньні Лафнэру выстаўленыя па тром артыкулам, але іх колькасьць можа павялічыцца ў часе расьсьледаваньня.

У выпадку прызнаньня віны Лафнэру пагражае сьмяротная кара.
XS
SM
MD
LG