Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне кітайскаму кіраўніку нагадалі і аб правах чалавека


Старшыня КНР Ху Цзыньтао, які знаходзіцца з дзяржаўным візытам у ЗША, сёньня правядзе сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі.

Ху Цзыньтао таксама выступіць у Вашынгтоне адносна пытаньняў амэрыкана-кітайскіх дачыненьняў перад ад’ездам у Чыкага, дзе ён будзе сустракацца з бізнэсоўцамі.

У сераду былі перамовы кіраўніка Кітаю з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамай. У ліку галоўных тэмаў – гандлёва-фінансавыя дачыненьні, курс кітайскага юаня.

Уздымалася на перамовах у Вашынгтоне і тэма правоў чалавека. Ху Цзыньтао прызнаў, што Кітаю яшчэ трэба шмат зрабіць для паляпшэньня сытуацыі ў гэтай сфэры.
XS
SM
MD
LG