Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэрвовая рэакцыя МЗС Беларусі на польскія санкцыі


Афіцыйны Менск увядзе свае візавыя санкцыі супраць польскіх уладаў у адказ на аналягічныя дзеяньні Варшавы, -- заявілі ў МЗС Беларусі.

"Рашэньне польскіх уладаў не пакідае нам выбару. Беларусь будзе вымушаная пайсьці на адэкватныя па зьмесьце меры ў адказ",-- паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"У Беларусі зь вялікім шкадаваньнем успрынялі інфармацыю аб увядзеньні польскім бокам візавых абмежаваньняў. Гэта кан'юнктурнае і пасьпешлівае рашэньне, якое сьведчыць аб выбары Польшчай канфрантацыйнай шляху",-- заявіў Андрэй Савіных, камэнтуючы інфармацыю аб увядзеньні Польшчай забароны на ўезд для соцень прадстаўнікоў афіцыйных уладаў Беларусі на чале з Лукашэнкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG