Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Данія і Латвія патрабуюць вызваленьня беларускіх палітвязьняў


Міністры замежных спраў Латвіі Гірт Валдзіс Крыстоўскіс і Даніі Ленэ Эспэрсэн заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах.

Агенцтва BNS цытуе сумесную заяву з гэтай нагоды:

"Міністры замежных спраў Даніі і Латвіі строга асуджаюць тое, што ў Беларусі па-ранейшаму затрыманыя прадстаўнікі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку шэраг кандыдатаў на прэзыдэнта. Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх, хто затрыманы з палітычных прычынаў".

"Міністры таксама занепакоеныя тым, што беларускія ўлады працягваюць абмяжоўваць свабоду выказваньня, сходаў і працягваюць запалохваць грамадзянскую супольнасьць і незалежныя СМІ", – сказана ў заяве.

Разам з тым Латвія і Данія выступаюць за аблягчэньне візавага рэжыму для беларускіх грамадзян і працяг дапамогі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, незалежным СМІ і студэнтам.

МЗС Латвіі і Даніі падтрымалі паўторнае ўвядзеньне санкцыяў супраць беларускіх уладаў і спыненьне макраэканамічнай дапамогі Беларусі да таго часу, пакуль сытуацыя ў краіне істотна не палепшыцца.
XS
SM
MD
LG