Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт прэзыдэнта Афганістану ў Маскву


Сёньня пачынаецца візыт прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзая ў Маскву.

Карзая суправаджаюць афганскія міністры фінансаў, гандлю, абароны, унутраных спраў, міністар замежных справаў, сакратар Рады бясьпекі Афганістану, а таксама больш за трыццаць буйных прадпрымальнікаў.

Афганскі бок плянуе абмеркаваць шэраг буйных праектаў, у тым ліку ўдзел Расеі ў аднаўленьні ды рэканструкцыі аб'ектаў, пабудаваных у Афганістане пры ўдзеле савецкіх спэцыялістаў.
XS
SM
MD
LG