Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Тунісе затрыманыя члены сям'і экс-прэзыдэнта


У Тунісе, па паведамленьнях мясцовых СМІ, затрыманыя больш за 30 членаў сям'і зрынутага на днях прэзыдэнта Бэн Алі.

Крыніцы адзначаюць, што яго сваякі былі арыштаваныя пры спробе пакінуць краіну.

Таксама ўчора стала вядома, што рашэньнем "ўраду нацыянальнага адзінства", сфармаванага пасьля ўцёкаў Бэн Алі ў Саудаўскую Арабію, з турмаў вызваленыя ўсе палітвязьні. Часовы прэзыдэнт Тунісу Фуад Мэбазаа ў тэлезвароце да суграмадзянаў паабяцаў пакончыць зь мінулым, аднавіць нармальную працу судовых органаў, гарантаваць свабоду слова.

У краіне, аднак, працягваюцца пратэсты, удзельнікі якіх незадаволеныя тым, што занадта многія прыхільнікі Бэн Алі засталіся ў новым кіраўніцтве.
XS
SM
MD
LG