Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазоў супраць Дзювалье


Супраць былога дыктатара Гаіці Жана-Клода Дзювалье, які на днях вярнуўся на радзіму пасьля шматгадовага выгнаньня, пададзены пазоў па абвінавачваньні ў катаваньнях ды іншых злачынствах супраць чалавечнасьці.

Пазоў падалі чацьвёра гаіцянаў, у тым ліку былы прэс-сакратар генэральнага сакратара ААН, журналіст і грамадзкі дзеяч Мішэль Монтас.

Раней улады Гаіці абвінавацілі Дзювалье ў карупцыі падчас яго кіраваньня ў 1970-80-я гады. Тым ня менш былы дыктатар застаецца на свабодзе. Яго прадстаўнік ня выключыў у будучыні ўдзелу Дзювалье ў прэзыдэнцкіх выбарах.

Учора пра намер вярнуцца на Гаіці заявіў іншы экс-прэзыдэнт – Жан-Бэртран Арыстыд, выгнаны з краіны ў 2004 годзе і які жыве зараз у Паўднёвай Афрыцы.
XS
SM
MD
LG