Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква: 20 затрыманых на акцыі памяці забітай журналісткі


Расейская міліцыя затрымала больш за 20 удзельнікаў акцыі ў цэнтры Масквы, прысьвечанай памяці забітых два гады таму адвакату Станіславу Маргелаву і журналістцы Анастасіі Бабуравай.

Праваахоўныя ворганы сьцьвярджаюць, што адзін чалавек быў затрыманы за тое, што падпаліў фаер, астатнія – за тое, што прыйшлі ў масках.

На затрыманых складзеныя пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях.

Усяго ў акцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве ўзялі ўдзел каля 500 чалавек. Акцыі памяці Станіслава Маргелава і Анастасіі Бабуравай прайшлі і ў шэрагу іншых гарадоў Расеі.
XS
SM
MD
LG