Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты ЗША і КНР абмеркавалі эканоміку і правы чалавека


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся ў Белым доме зь кіраўніком Кітаю Ху Цзыньтао.

На прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў Абама павітаў разьвіцьцё двухбаковых дачыненьняў паміж краінамі, адзначыўшы, аднак, некаторыя эканамічныя і гандлёвыя супярэчнасьці, якія патрабуюць вырашэньня.

Сярод іншага – гэта абменны курс кітайскай валюты юань, які Вашынгтон лічыць штучна заніжаным, што, на думку амэрыканскіх экспэртаў, прыводзіць да дэструктыўных дысбалянсаў у сусьветнай эканоміцы.

Барак Абама таксама выказаў надзею, што Вашынгтону і Пэкіну ўдасца наблізіць пазыцыі ў пытаньні датрыманьня правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG