Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мясьніковіч едзе ў Маскву па крэдыт


Прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч накіроўваецца ў чацьвер з аднадзённым візытам у Маскву, дзе сустрэнецца са сваім расейскім калегам Уладзімерам Пуціным, паведамляе прэсавая служба беларускага ўраду.

На сустрэчы двух прэм'ераў плянуецца абмеркаваць выдзяленьне Беларусі фінансавай дапамогі з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Акрамя таго, бакі абмяркуюць умовы пастаўкі ў Беларусь нафты і прыроднага газу на 2011 год, будаўніцтва беларускай АЭС і прагрэс у стварэньні Адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі.

Гэтая паездка стане першым візытам Мясьніковіча ў Расею ў якасьці кіраўніка беларускага ўраду.
XS
SM
MD
LG