Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жана Літвіна і Андрэй Бастунец паручыліся за Ірыну Халіп


Ірына Халіп. Фота Міхаіла Ермалюка.

Ірына Халіп. Фота Міхаіла Ермалюка.

Хадайніцтва накіравана 19 студзеня ў ГУУС Менгарвыканкаму, якое завяло крымінальную справу аб масавых беспарадках, а таксама ў пракуратуру Менску, паведамляе прэс-служба БАЖ.

«Хадайнічаем аб зьмяненьні меры стрыманьня, прымененай да Халіп Ірыны Ўладзіміраўны… і вызваленьні яе з-пад варты пад наша асабістае паручальніцтва», — гаворыцца ў лісьце старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жаны Літвіной і яе намесьніка Андрэя Бастунца.

«Даем абавязаньне, што Халіп І.У., знаходзячыся на волі, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу і суду, ня будзе ствараць перашкодаў расьсьледаваньню справы альбо разгляду яго судом і ня будзе займацца злачыннай дзейнасьцю. Аб адказнасьці паручальнікі ведаюць».

За журналістку Ірыну Халіп калегі вырашылі хадайнічаць першай, бо ў яе маленькае дзіця, а і маці, і бацька трохгадовага Данілы ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Паводле Крымінальнага кодэксу, паручальніцтва за аднаго зьняволенага могуць даць два ці больш раней не судзімых грамадзянаў краіны, якія «заслугоўваюць даверу». У выпадку, калі адпушчаныя на волю зьдзейсьняць нешта зь пералічанага, паручальнікаў могуць аштрафаваць на суму ад 100 да 500 базавых велічыняў (1160–5802 даляраў паводле цяперашняга курсу).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG