Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лужкоў просіцца ў Латвію


Латвійскія ўлады са зьдзіўленьнем адрэагавалі на зварот былога мэра Масквы Юрыя Лужкова з просьбай удзяліць яму пастаяннае месца жыхарства ў гэтай краіне – на падставе ўкладзеных у яе эканоміку інвэстыцыяў.

Лужкоў вядомы сваімі скандальнымі заявамі пра Латвію, у якіх называў краіну "фашысцкім гняздом" і "Кампучыяй" (афіцыйная назва Камбоджы часоў кіраваньня там крывавага дыктатара Пола Пота).

Міністар унутраных спраў Латвіі Лінда Мурніецэ выказала сумнеў у тым, што просьба маскоўскага экс-мэра будзе задаволеная.

"Ён сказаў дастаткова, каб лічыцца чалавекам, які ня любіць гэтай краіны. І было дзіўна пачуць, што ён абраў краіну, якую зьневажаў і чыіх грамадзян ганьбіў – краінай свайго сталага пражываньня", – заявіла латвійскі міністар.
XS
SM
MD
LG