Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: новы парлямэнт не будзе працаваць


Адкрыцьцё працы новага парлямэнту Аўганістану адкладзенае на месяц. Рашэньня прыняў прэзыдэнт Хамід Карзай – пасьля просьбы спэцыяльнага трыбуналу, які расьсьледуе парушэньні ў часе апошніх парлямэнцкіх выбараў.

Кіраўнік трыбуналу Садыкула Хакік заявіў сёньня ў Кабуле, што суду патрэбны дадатковы час для расьследаваньня.

У часе выбараў 22 верасьня 2010 году былі зафіксаваныя шматлікія фальсыфікацыі. Выбарчая камісія прызнала несапраўднай перамогу больш як 24 кандыдатаў і чвэрць з пяці мільёнаў бюлетэняў.

Раней прэзыдэнт Аўганістану прызначыў першае паседжаньне парлямэнту новага скліканьня на 23 студзеня. Цяпер яно пераненсенае на 22 лютага.
XS
SM
MD
LG