Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ спрасьціў візавы рэжым для Грузіі


Эўразьвяз і Грузія падпісалі ў Брусэлі дакумэнт, які аблягчае атрыманьне грамадзянамі Грузіі кароткатэрміновых візаў у ЭЗ ад 1 сакавіка гэтага году.

Кошт за аднаразовую візу у краіны Эўразьвязу зьніжаны ад 60 да 35 эўра.
Пэнсіянэрам, студэнтам, журналістам, навукоўцам і сваякам грамадзянаў Эўразьвязу візы будуць выдавацца бясплатна.

У пагадненьні ня бяруць удзел Ірляндыя і Вялікая Брытанія.

Перамовы аб візавых палёгках праводзіліся цягам двух гадоў. Падобныя дамовы раней былі падпісаныя з Альбаніяй, Босьніяй і Герцагавінай, Макэдоніяй, Малдовай, Расеяй, Сэрбіяй, Украінай і Чарнагорыяй.
XS
SM
MD
LG