Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомельскія «Рухаўцы» запальваюць зьнічы ў саборы


Пётра Кузьняцоў

Пётра Кузьняцоў

Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі руху «За свабоду» наведваюць Петрапаўлаўскі сабор, каб паставіць сьвечкі й памаліцца за рэпрэсаваных кандыдатаў у прэзыдэнты, актывістаў кампаніі й незалежных журналістаў.

Кіраўнік абласной арганізацыі руху «За свабоду» Пётра Кузьняцоў:

«Мы ідзем у гомельскі сабор Пятра й Паўла дзеля таго, каб памаліцца за нявінных ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, за ахвяраў той страшнай ночы 19 сьнежня і ўсіх тых, хто надалей пацярпеў ад дзеяньняў рэжыму. Будзем ставіць зьнічы ў першую чаргу і маліцца — хто як умее».

Актывісты руху ў мінулай выбарчай кампаніі зьбіралі подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Алеся Міхалевіча. Яго яны падтрымлівалі й падчас агітацыйнай кампаніі.

14 студзеня ў офісе руху «За свабоду» гомельскія чэкісты правялі ператрус, канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі, іншыя носьбіты інфармацыі. А 18 студзеня судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Мікалай Доля аштрафаваў Пятра Кузьняцова за выраб улётак «Знаю!» пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і падзеі 19 сьнежня ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG