Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША вітаў кітайскага кіраўніка ў Белым Доме


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня вітаў кітайскага кіраўніка Ху Цзыньтао ў Белым Доме.

Чакаецца, што на перамовах Барака Абамы і Ху Цзыньтао будуць абмяркоўвацца найперш эканамічныя пытаньні – у іх ліку абменны курс кітайскай валюты юаня, заніжэньне якога кітайскімі ўладамі, паводле амэрыканскіх экспэртаў, прывяло да росту дэфіцыту ЗША ў гандлі з Кітаем.

Назіральнікі называюць візыт Ху Цзыньтао найважнейшым кітайскага лідэра ў ЗША цягам апошніх трох дзесяцігодзьдзяў.
XS
SM
MD
LG