Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бальшыня -- за незалежнасьць Паўднёвага Судану


Бальшыня жыхароў сямі зь дзесяці паўднёвых штатаў Судану на нядаўнім рэфэрэндуме выказаліся за незалежнасьць Паўднёвага Судану.

Паводле папярэдніх вынікаў галасваньня, за незалежнасьць выказаліся больш як 90 %, а ў некаторых раёнах нават 99 % выбарцаў.

Канчатковыя вынікі галасаваньня будуць вядомыя ў наступным месяцы, аднак перамога прыхільнікаў незалежнасьці Паўднёвага Судану амаль не выклікае сумневаў. Суданскія ўлады раней заявілі, што прызнаюць любы вынік рэфэрэндума.
XS
SM
MD
LG