Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: першая крымінальная справа супраць карыстальніка сацыяльнай сеткі


У Расеі ўпершыню распачатая крымінальная справа супраць карыстальніка папулярнай сацыяльнай сеткі.

Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, да іх зьвярнуўся прадстаўнік расейскай фірмы аўдыёзапісу, які паведаміў, што ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" незаконна распаўсюджваюцца аўдыёматэрыялы, правы на якія належаць фірме.

Гукавыя файлы на сваёй старонцы ў сетцы разьмясьціў 26-гадовы карыстальнік. Колькасьць скачваньняў гэтых запісаў іншымі карыстальнікамі перавысіла 200 тысяч. Фірма, якая валодае аўтарскімі правамі на гэтыя запісы, ацаніла свае страты ў больш як 100 тысяч рублёў.

Крымінальная справа была заведзеная па артыкуле “парушэньне аўтарскіх правоў”. Падазраванаму пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG