Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнена з працы маці журналіста "Нашай нівы"


Зьміцер Панкавец

Зьміцер Панкавец

Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай нівы" Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт.

Спадарыня Ірына жыве ў Барысаве і працавала галоўным кухарам у школе.

"Я атрымаў SMS, калі пачаўся разгон на плошчы Незалежнасьці: "Нас прынялі". Мы стэлефанаваліся, але было ясна, што іх ніхто ня выпусьціць. Паведамілі, што калі пачаўся разгон, яны пабаяліся бегчы, таму што можна было разьбіць галаву аб бардзюр — было сьлізка. Працэсы адбываліся ў Маскоўскім судзе. Сястра віну не прызнала, сказала, што яе не адчувае. А мама прызнала, што прымала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (казалі, што магчымыя зьмякчальныя абставіны). Але ў выніку тэрмін атрымалі аднолькавы — па дзесяць сутак", распавёў Зьміцер Панкавец сайту belaruspartizan.org.
XS
SM
MD
LG