Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сумны дзень народзінаў бацькі Міколы Статкевіча


У гасьцях у Віктара Паўлавіча Статкевіча

У гасьцях у Віктара Паўлавіча Статкевіча

Сёньня прадстаўнікі баранавіцкіх грамадзкіх арганізацый і палітычных партый наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча, якому споўнілася 84 гады. Госьці павіншавалі яго з днём народзінаў, уручылі кветкі і падаравалі зборнік твораў беларускага пісьменьніка Ўладзіміра Караткевіча.

Віктар Сырыца, старшыня баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, кажа, што грамадзкія актывісты пажадалі Віктару Статкевічу моцнага здароўя:

Віктар Статкевіч
"Галоўным жа пажаданьнем было — хуткай сустрэчы з сынам Мікалаем. Віктар Паўлавіч прачытаў гасьцям віншавальны ліст з турмы ад сына Мікалая, які атрымаў 18 студзеня".

Уніяцкі сьвятар Яўген Маліноўскі прачытаў малітву і зрабіў абрад асьвячэньня вады ў сьвята Хрышчэньня Гасподняга.

31 дзень таму Мікола Статкевіч абвясьціў галадоўку

Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч быў затрыманы падчас акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Паводле зьвестак ён адразу пасьля арышту абвясьціў галадоўку. Ён дамагаецца скасаваньня вынікаў выбараў з-за масавых фальсыфікацый.

Паплечнікі Міколы Статкевіч лічыць, што палітык ня спыніць галадоўку. Паведамляецца таксама, што палітык адмаўляецца даваць паказаньні сьледзтву. 29 сьнежня яму было выстаўленае абвінавачваньне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. Адвакат палітыка Тацьцяна Станкевіч прысутнічала пры выстаўленьні абвінавачваньня. Больш ёй не далі магчымасьці сустрэцца зь яе падабаронным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG