Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Human Rights Watch заклікала ЭЗ расьсьледаваць меркаваныя злачынствы Тачы


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала Эўрапейскі Зьвяз прызначыць спэцыяльнага прадстаўніка па расьсьледаваньні падазраваных злачынстваў прэм’ер-міністра Косава Хашыма Тачы і яго прыхільнікаў.

У заяве праваабаронцоў падкрэсьліваецца, што ЗША і Эўразьвяз павінны падтрымаць гэтае расьсьледаваньне.

У нядаўна апублікаванай справаздачы камісіі Рады Эўропы гаворыцца, што Тачы, які ачольваў напрыканцы 1990-х гг. Вызвольнае войска Косава, і ягоныя бліжэйшыя прыхільнікі адказныя за забойствы, выкраданьні людзей і іншыя злачынствы ў часе вайны ў Косаве напрыканцы 1990-х гг. Улады Косава адхіляюць абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG