Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Удзельнікі акцыі салідарнасьці ў Вільні прасілі цуду для Беларусі


Фота: delfi.lt

Фота: delfi.lt

У сераду апоўдні прадстаўнікі літоўскіх моладзевых арганізацыяў зладзілі акцыю салідарнасьці на Катэдральным пляцы ў Вільні вакол славутай «Пліткі цудаў». Так былі прыгаданыя падзеі 19 сьнежня, калі пасьля выбараў беларускія ўлады жорстка разагналі мірны пратэст прыхільнікаў дэмакратыі.

Прадстаўнікі розных моладзевых арганізацыяў зачыталі звароты да ўстановаў Літвы і Эўразьвязу з заклікам ужыць канкрэтныя захады для дапамогі беларускім апазыцыянэрам, якія апынуліся ў цяжкім становішчы.

Сымбалічна кожны зварот чытаўся як жаданьне, з надзеяй, што голад моладзі будзе насамрэч пачуты і становішча ў Беларусі некалькі зьменіцца да лепшага.

Паводле аднаго з арганізатараў акцыі Лютаўраса Гуджынскаса, нядаўна адзначалася 20-годзьдзе змаганьня за свабоду Літвы 1991 году, таму літоўцы не забыліся, што значыць гвалт супраць мірных людзей, якія бароняць сваю свабоду, і што значыць урэшце гэтую свабоду адваяваць. «Таму мы мусім як ніколі цьвёрда падтрымаць беларусаў, якія змагаюцца за асноўныя грамадзянскія правы і дзеля гэтага рызыкуюць нават сваім жыцьцём. Хто ведае, можа й беларусы калі-небудзь зазнаюць сапраўдны цуд», - спадзяецца Л.Гуджынскас.

Фота: delfi.lt









Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG