Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шостая спроба самаспаленьня ў Альжыры


Шостая спроба самаспаленьня цягам апошняга тыдню адбылася ў Альжыры. Спаліць сябе спрабавала жанчына сталага ўзросту. Паведамляецца, што яна атрымала лёгкія апёкі.

Яшчэ некалькі чалавек цягам апошніх дзён спрабавалі сябе спаліць ў Эгіпце.

Апошнія спробы самаспаленьня ў арабскіх краінах Паўночнай Афрыкі назіральнікі злучаюць з падзеямі ў Тунісе, дзе на знак пратэсту супраць росту беспрацоўя ў сьнежні спаліў сябе малады бізнэсовец. Ягоная сьмерць выклікала хвалю масавых пратэстаў, у выніку якіх быў зрынуты прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі, які кіраваў Тунісам цягам 23 гадоў.
XS
SM
MD
LG