Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысяча пратэстоўцаў выйшлі ізноў на вуліцы Тунісу


Сёньня каля тысячы чалавек выйшлі на вуліцы сталіцы Тунісу з
пратэстам супраць удзелу ў новым урадзе прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Бэн Алі.

Прэзыдэнт Бэн Алі быў вымушаны пакінуць пасаду ў выніку хваляў пратэсту напачатку студзеня, але чальцы ягонай партыі захавалі пазыцыі ў новым урадзе нацыянальнай еднасьці.

Чатыры апазыцыйныя міністры выйшлі ў адстаўку на знак пратэсту супраць удзелу міністраў ранейшага кабінэту ў новым урадзе.

Учора паліцыя ўжыла сьлезацечны газ для разгону дэманстрацыі.

Паводле афіцыйных зьвестак, у выніку хваляваньняў у Тунісе, якія выклікалі адстаўку прэзыдэнта Бэн Алі, загінулі 78 чалавек.
XS
SM
MD
LG