Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кіпучай чэкісцкай работай. 19 студзеня


Хроніка рэпрэсій. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах Беларусі.


Уладзімерам Яроменкам зацікавіліся ў КДБ

Сёньня ўдзень да актывіста менскай філіі Маладога фронту Ўладзімера Яроменкі прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

У Віцебскай управе КДБ дапыталі Лідзію Сагідуліну

Спадарыня Сагідуліна ў час выбарчай кампаніі была даверанай асобай Уладзімера Някляева і каардынавала працу выбарчага штабу ў Віцебскай вобласьці.

Звольнена з працы маці журналіста "Нашай нівы"

Зьміцер Панкавец
Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай нівы" Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт. Спадарыня Ірына жыве ў Барысаве і працавала галоўным кухарам у школе.



14.07 Завяршыўся ператрус у офісе грамадзкага аб'яднаньня "Цэнтр па правах чалавека". Канфіскаваныя тры кампутары.

Як паведаміла БелаПАН кіраўнік аб'яднаньня Раіса Міхайлоўская, цяпер супрацоўнікі КДБ накіраваліся да яе на кватэру, дзе таксама правядуць ператрус.

Затрыманы Сяргей Сачыўка

Раніцай 19 студзеня моладзевы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Сачыўка быў дастаўлены з дому ў ГУУС Менгарвыканкамe.
Актывіста абвінавачваюць у дачы ілжывых паказаньняў.


12.34 Ператрусы ў праваабаронцаў

Цяпер адбываецца ператрус у офісе грамадзкага аб'яднаньня "Цэнтар па правах чалавека". Пра гэта паведаміла кіраўніца арганізацыі Раіса Міхайлоўская.

Рымашэўскага выклікаюць на допыт у КДБ


Сустаршыню Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага сёньня выклікаюць на допыт у КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG