Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія: напады за карыкатуры з Мухамэдам працягваюцца


У Даніі сёньня праходзіць суд над самалійцам, якога вінавацяць у нападзе на мастака Курта Вэстэргаарда, аўтара адной з 12 карыкатураў на прарока Мухамэда.

Падазраваны Мухамад Джыле быў арыштаваны на пачатку студзеня пасьля таго, як ён, узброенны сякерай і нажом, уварваўся ў дом мастака з пагрозай забіць яго. Вэстэргаард і ягоная сям’я пасьпелі зьбегчы і выклікаць паліцыю.

Калі суд пацьвердзіць віну Джыле, яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Карыкатуры з выявамі прарока Мухамэда ў дацкай газэце ў 2005 годзе выклікалі хвалю абурэньня ў шэрагу мусульманскіх краінаў.
XS
SM
MD
LG