Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ф.Валенсуэла: Тое, што адбылося ў Беларусі, вельмі сур'ёзна


Эўразьвяз павінен выпрацаваць адзінае рашэньне адносна Беларусі да канца студзеня. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Расеі Фернанда Валенсуэла.

"Пытаньне вельмі адчувальнае для краіны, якая ўваходзіць у нашу палітыку суседзтва. І, вядома ж, тут могуць узнікнуць складаныя абставіны і наступствы. Тое, што адбылося ў Беларусі, вельмі сур'ёзна. Мы лічым, што адбыліся вельмі сур'ёзныя парушэньні прынцыпаў, якія для нас прадстаўляюць асаблівую важнасьць. Але ў дадзены момант нейкага кансалідаванага рашэньня з боку ЭЗ няма, яно выпрацоўваецца. Магчыма, пэўныя рашэньні будуць прынятыя ў канцы студзеня, калі да гэтага не адбудзецца нейкіх істотных зьменаў пазыцыі беларускага боку ", - сказаў Валенсуэла, перадае РИА Новости.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG