Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку загінулі 12 чалавек


У цэнтральным Іраку ў выніку тэракту загінулі як найменей 12 чалавек і яшчэ 50 былі параненыя.

Нападнік-самагубца ўчыніў выбух у горадзе Баакуба, у 60-ці км на паўночны ўсход ад Багдаду.

Паводле мясцовых уладаў, тэрарыст накіраваў машыну “хуткай дапамогі” з выбухоўкай на комплекс цэнтру падрыхтоўкі супрацоўнікаў паліцыі.

У аўторак у выніку падобнага нападу ў горадзе Тыкрыт загінулі як найменей 50 чалавек.
XS
SM
MD
LG