Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане 13 ахвяраў тэракту


На ўсходзе Аўганістану, у правінцыі Пактыка, загінулі 13 цывільных жыхароў у выніку выбуху прыдарожнай міны. У ліку ахвяраў -- жанчыны і дзеці.

Паводле аўганскага Міністэрства ўнутраных спраў, людзі, якія ехалі на матарызаваным рыкшы ў раёне Хошаманд, трапілі на міну, якая была падкладзеная на дарозе.

Іншыя дэталі здарэньня пакуль не паведамляюцца.
XS
SM
MD
LG