Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: інаўгурацыя парлямэнту адкладаецца


У Аўганістане спэцыяльны трыбунал, якія расьсьледуе парушэньні ў часе апошніх парлямэнцкіх выбараў, папрасіў прэзыдэнта Хаміда Карзая адкласьці на месяц інаўгурацыю новага парлямэнту.

Кіраўнік трыбуналу Садыкула Хакік заявіў сёньня ў Кабуле, што суду патрэбны дадатковы час для расьследаваньня.

У часе выбараў 22 верасьня 2010 году былі зафіксаваныя шматлікія фальсыфікацыі. Выбарчая камісія прызнала несапраўднымі перамогі больш як 24 кандыдатаў і чвэрць з пяці мільёнаў бюлетэняў.

Раней прэзыдэнт Аўганістану прызначыў першае паседжаньне парлямэнту новага скліканьня на 23 студзеня.
XS
SM
MD
LG