Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стакгольме пройдзе акцыя салідарнасьці з арыштаванай апазыцыяй


У Стакгольме ля будынку беларускай амбасады прайшоў пікет супраць разгортваньня рэпрэсіяў у Беларусі, 10 студзеня

У Стакгольме ля будынку беларускай амбасады прайшоў пікет супраць разгортваньня рэпрэсіяў у Беларусі, 10 студзеня

Акцыя адбудзецца на адной з цэнтральных плошчаў швэдзкай сталіцы Нормалсторг а 16-й 30 паводле мясцовага часу.

Сярод яе ўдзельнікаў міністар па справах ЭЗ Біргіта Ольсан і намесьнік камітэту па міжнародных справах швэдзкага парлямэнту, сацыял-дэмакрат Урбан Алін.

Як заявіла напярэдадні Біргіта Ольсан, ”тое, як месяц таму прайшлі выбары ў апошняй дыктатуры Эўропы, калі сотні людзей, уключна з кандыдатамі на прэзыдэнта былі параненыя і затрыманыя, ёсьць абсалютная непрымальнай зьявай”.

“Аляксандр Лукашэнка зь яго пагардай да дэмакратыі павінен выклікаць моцную рэакцыю з боку ЭЗ”, падкрэсьліла Біргіта Ольсан.

Паводле аднаго з арганізатараў акцыі, кіраўніка праваабарончай ініцыятывы Östgruppens Марціна Углы, “сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі імкліва пагаршаецца, і гэта вельмі трывожны фактар. Сёньня як ніколі важна, каб міжнародная супольнасьць выразна адрэагавала на гэтыя парушэньні”.

Ад Беларусі ў акцыі возьме ўдзел экс-кандыдат на прэзыдэнта ў 2006 годзе і колішні палітвязень Аляксандар Казулін.
XS
SM
MD
LG