Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня праходзяць 32 абвінавачаныя, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра "Вясна".

З 32 абвінавачаных 28 ўтрымліваюцца пад вартай, 4 - пад
падпіскай аб нявыезьдзе. З 16 падазраваных 5 знаходзяцца пад
вартай, 9 - пад падпіскай аб нявыезьдзе, 2 - знаходзяцца за
межамі краіны.

Акрамя гэтага, двум асобам, затрыманым 18 сьнежня,
прад'яўленае абвінавачваньне ў асабліва злосным хуліганстве.

Сярод абвінавачаных 5 экс-кандыдатаў у прэзыдэнты - Андрэй
Саньнікаў, Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч, Алесь Міхалевіч

(знаходзяцца і СІЗА КДБ), Віталь Рымашэўскі (адпушчаны пад
падпіску аб нявыезьдзе).

Сярод падазраваных два экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Вус, зь якіх ўзята падпіска аб нявыезьдзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG