Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Сустаршыню Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага сёньня выклікаюць на допыт у КДБ.

У БХД не выключаюць, што гэта можа быць зьвязана з тым, што 19 студзеня спаўняецца месяц з часу жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску, масавага зьбіцьця і затрыманьня грамадзянаў і пачатку беспрэцэдэнтнага штодзённага ўціску грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

У гэты ж дзень абвешчаны агульнабеларускі дзень малітвы за палітвязьняў, а таксама іншыя акцыі салідарнасьці.

"Мы зьвяртаемся да ўсіх вернікаў Беларусі падтрымаць гэтую ініцыятыву,
бо ў нашай краіне дагэтуль пануе дух страха, абыякавасьці і хлусьні.
Прывід камунізму, сталінскіх рэпрэсіяў 1937-га года вярнуўся ў апошні
месяц у Беларусь. Але хрысьціяне ведаюць, што гэты дух выганяецца
толькі ўзмоцненай малітвай да Госпада. Апроч салідарнасьці і падтрымкі,
патрэбная малітва за ўсіх зьняволеных і за Беларусь", - заявіў
Віталь Рымашэўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG