Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Аляксандра Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года прагаласавала 51,1% усіх апытаных.

Пра гэта гаворыцца ў нацыянальным апытаньні, зробленым ў сьнежні мінулага года Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, які зарэгістраваны ў Літве.

За Ўладзімера Някляева прагаласавала 8,3% апытаных,
Андрэя Саньнікава – 6,1%,
Віталя Рымашэўскага – 3,7%,
Яраслава Раманчука - 3,2%,
Алеся Міхалевіча – 2,7%,
Мікалая Статкевіча – 1,7%,
Рыгора Кастусёва -1,6%,
Віктара Цярэшчанку – 0,6%,
Дзьмітрыя Вуса – 0,5%.

Сацыёлягі лічаць, што Лукашэнка зноў выйграў прэзыдэнцкія выбары і, у прынцыпе, мог бы абысьціся без "пераразьмеркаваньня" амаль 1 350 000 галасоў і масавых рэпрэсіяў. Разам з тым сацыёлягі адзначаюць, што "гэта выбарчая кампанія пабіла ўсе рэкорды па няяснасьці і супярэчнасьці ацэнак канчатковых вынікаў".

Параўнальна з апытаньнем, праведзеным у кастрычніку, паменшылася колькасьць прыхільнікаў інтэграцыі з ЭЗ і Расеяй.Сёньня на гіпатэтычным рэфэрэндуме пра ўступленьне Беларусі ў ЭЗ "за" гатовыя прагаласаваць 35,3%, а "супраць"- 40,6%. А на рэфэрэндуме пра аб'яднаньне Беларусі і Расеі "за" гатовыя галасаваць 29,8%, а "супраць" – 46,9%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG