Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран папракнуў прэзыдэнта ЗША


Іран папракнуў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму ў тым, што той ня выканаў дадзенага ім два гады таму абяцаньня – наладзіць дыялёг з іранскімі ўладамі.

Як заявіў учора прадстаўнік Ірану пры ААН Махамад Хазаі, у адносінах з Іранам Абама паўтарае некаторыя памылкі свайго папярэдніка Джорджа Буша.

Іранскі дыплямат адзначыў, што яго краіна хоча "сумленнага і паважлівага" стаўленьня да сябе – у тым ліку на перамовах з прадстаўнікамі шасьці сусьветных дзяржаў, што распачынаюцца на гэтым тыдні ў Стамбуле.

Па словах Хазаі, перамовы могуць стварыць умовы для спыненьня канфлікту вакол іранскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG