Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе адбудзецца пасяджэньне новага ўраду


У Тунісе сёньня адбудзецца першае пасяджэньне новага ўраду нацыянальнага адзінства.

Прэм'ер-міністар Махамэд Ганушы і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Фуад Мэбазаа напярэдадні абвясьцілі пра свой выхад з партыі зрынутага кіраўніка дзяржавы Бэн Алі. Тым ня менш чатыры міністра, якія прадстаўляюць апазыцыю, пакінулі кабінэт Ганушы, пратэстуючы супраць знаходжаньня ў ім былых прыхільнікаў Бен Алі.

Па афіцыйных дадзеных, падчас забурэньняў у Тунісе ў апошнія дні загінулі 78 чалавек, памер матэрыяльных стратаў склаў 2 мільярды даляраў.
XS
SM
MD
LG