Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Размова прэзыдэнтаў ЗША ды Эгіпту


Прэзыдэнты ЗША ды Эгіпту – Барак Абама і Хосні Мубарак – абмеркавалі ўчора ў тэлефоннай размове асноўныя праблемы Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

Абодва лідэры заявілі пра неабходнасьць стабілізацыі абстаноўкі ў Тунісе пасьля нядаўняй зьмены ўлады і паабяцалі прыкласьці да гэтага ўсе намаганьні.

Барак Абама таксама высока ацаніў пазыцыю Эгіпту, падтрымаў дзейнасьць спэцыяльнага трыбуналу ААН па расьсьледаваньні забойства экс-прэм'ера Лібану Рафіка Харыры.

Бакі абмеркавалі і пэрспэктывы аднаўленьня ізраільска-палестынскага дыялёгу.

Прэзыдэнт ЗША выказаў эгіпэцкаму калегу спачуваньні ў сувязі з гібельлю 23 чалавек у выніку нядаўняга нападу на хрысціян-коптаў у горадзе Александрыя.
XS
SM
MD
LG