Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік КНР наведвае ЗША


Старшыня КНР Ху Цзіньтао прыбыў у ЗША з чатырохдзённым дзяржаўным візытам.

На сёньня заплянаваныя яго перамовы з амэрыканскім прэзыдэнтам Баракам Абамам. Адной з галоўных тэмаў сустрэчы стане, як чакаецца, дэфіцыт Злучаных Штатаў у гандлі з Кітаем. Амэрыканскія экспэрты бачаць прычыну такой сытуацыі ў штучна заніжаным курсе кітайскага юаня.

У інтэрвію амэрыканскім СМІ незадоўга да візыту Ху Цзіньтао сказаў, што Вашынгтону і Пэкіну неабходна выйсьці на новы ўзровень адносін, адрозны ад "бясплённага" пэрыяду "халоднай вайны".
XS
SM
MD
LG