Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Банглядэш судзяць набэліста


У Банглядэш судовыя слуханьні па справе ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Мухамада Юнуса могуць праходзіць без самога абвінавачанага.

Такое рашэньне было прынятае сёньня. Затрыманага Юнуса, якога вінавацяць у нагаворы, вызвалілі пад заклад у памеры 72 даляраў.

Мухамад Юнус атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў 2006 годзе за высілкі ў барацьбе з жабрацтвам.

Праз год пасьля гэтага адзін з палітыкаў у Банглядэш падаў на Юнуса пазоў у суд за тое, што ў інтэрвію агенцтва "Франс Прэс" нобэлеўскі ляўрэат сказаў, што бальшыню чыноўнікоў у ягонай краіне цікавяць толькі грошы і асабістая нажыва.
XS
SM
MD
LG