Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча: Ту-154 пад Смаленскам разьбіўся з-за расейскіх дыспэтчараў


Польская камісія па расьсьледаваньні прычын катастрофы самалёта Леха Качынскага пад Смаленскам зрабіла выснову, што часткова вінаватыя расейскія дыспэтчары.

Як заявіў у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве міністар унутраных справаў Польшчы Ежы Мілер, дыспэтчары перадавалі пілётам недакладную інфармацыю аб вышыні самалёта і яго курсе.

На мінулым тыдні Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт Расеі падрыхтаваў сваю канчатковую справаздачу аб прычынах катастрофы. Расейскія экспэрты прыйшлі да высновы, што галоўная віна за катастрофу ляжыць на пілётах, якія спрабавалі зрабіць пасадку ў неспрыяльных умовах надвор’я.

У выніку катастрофы Ту-154 пад Смаленскам 10 красавіка 2009 году загінулі 96 чалавек.
XS
SM
MD
LG