Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Сіманковіча і Яўгена Сьцяпанава дапыталі ў Віцебскім КДБ


Сьледчых цікавілі падзеі 19 сьнежня ў Менску, у якіх ні спадар Сіманковіч, ні спадар Сьцяпанаў удзелу ня бралі. Таксама пытаньні да актывістаў тычыліся і дзейнасьці выбарчых штабоў Рымашэўскага і Саньнікава.

Уладзімер Сіманковіч быў намесьнікам кіраўніка віцебскага штабу Віталя Рымашэўскага. Ён распавёў, што на большасьць пытаньняў сьледчых КДБ адказваць адмовіўся, скарыстаўшы сваё права ня сьведчыць супраць сябе, гарантаванае артыкулам 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Яўгена Сьцяпанава, сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава, таксама дапытвалі пра падзеі 19 сьнежня. Хоць сьледчыя ведалі, што ў той дзень машыну, у якой ехалі спадар Сьцяпанаў і Ўладзіслаў Варанецкі, кіраўнік віцебскага выбарчага штабу Саньнікава, затрымала ДАІ. Такім чынам, у менскай акцыі Яўген Сьцяпанаў удзелу ня браў, але ў КДБ яго апытвалі і наконт ягонага ўдзелу ў выбарчай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG