Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская талерантнасьць вачыма азэрбайджанца


Маўсун Гаджыеў

Маўсун Гаджыеў

Як мы паведамлялі, учора МЗС Беларусі адмовіў у акрэдытацыі Маўсуну Гаджыеву, карэспандэнту расейскай газэты “Коммерсант”. Гаджыеў – азэрбайджанец, у Беларусі працуе з 2008 году.

Нядаўна ён даў інтэрвію азэрбайджанскаму інтэрнэт-парталу vesti.az, дзе, апроч іншага, расказаў пра тое, як беларускае грамадзтва ставіцца да прадстаўнікоў іншых этнасаў:

“Беларусь у сфэры міжнацыянальных адносінах краіна ўнікальная. З аднаго боку, яна як быццам выпала з кантэксту ўзмацненьня крайне правых настрояў ува ўсёй эўразійскай прасторы. Краіна практычна ня ведае ніводнага факту буйнога міжнацыянальнага або міжрэлігійнага сутыкненьня. Але гэта толькі бачная вяршыня айсбэргу.

Вядомы беларускі палітоляг Вольга Абрамава сьцьвярджае, што беларусы – гэта мэнтальна скрытыя, але жудасныя ксэнофобы. Сьведкамі таму сталі менавіта нашы суайчыньнікі, якіх практычна ў поўным складзе выгналі зь Берасьця ў пачатку 1990-х гг. Тады азэрбайджанскі хлопец згвалціў і забіў беларускую дзяўчыну. А за гэта адказалі ўсе берасьцейскія азэрбайджанцы. У Расеі, якую ўжо адкрыта называюць “карычневай”, падобнае адбывалася толькі ў 2006 годзе ў Кандапозе. І тады каўкаскія пагромы пачаліся ў адказ на дзеяньні чачэнскіх бандаў. Гэта значыць, не аднаго чалавека.

Акрамя таго, беларускія азэрбайджанцы добра памятаюць аблавы, якія ладзіў мясцовы АМАП супраць нашых суайчыньнікаў менавіта на нацыянальнай глебе. Апошні зь іх быў летам 2006 году. Беларусь – краіна сялянская, і адзін з кіраўнікоў менскай міліцыі зь сялянскай шчырасьцю казаў, што аблавы былі накіраваныя менавіта супраць азэрбайджанцаў, якія працуюць на рынках. Былі выпадкі, калі міліцыянтам даваліся сакрэтныя ўказаньні не прапісваць на тэрыторыі Беларусі каўказцаў.

У краіне дзейнічаюць вельмі жорсткія міграцыйныя законы, якія на карані перакрываюць наплыў у краіну мігрантаў, у тым ліку з Азэрбайджану. Праблемы мігрантаў і іх ўзаемаразуменьня зь мясцовым насельніцтвам у Беларусі практычна няма. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка па сваім характары – савецкі інтэрнацыяналіст. Я зь цяжкасьцю ўяўляю яго ў ролі беларускага фюрэра. Наадварот, у гады яго кіраваньня ўлады гарачым жалезам высеклі ўсе нацысцкія арганізацыі краіны. Дарэчы, азэрбайджанцы ў Берасьце змаглі вярнуцца толькі зь яго прыходам да ўлады”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG