Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Беларусь гатовая прадаць да 25% акцыяў ААТ “Беларуськалій”


Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў пытаньнях разьвіцьця беларускай эканомікі, паведамляе БЕЛТА.

“Мы прапанавалі, і гэта ўжо не сакрэт, “Беларуськалій”. Мы сказалі, што больш за 25% мы не прадамо. Мы назвалі цану, якая сёньня расьце. Ахвотных за такую цану купіць няшмат, але яны ёсьць. Хочуць – няхай купляюць, няма – меншай цаны ня будзе”, – сказаў Лукашэнка.

“Мы назвалі цану ўсіх прадпрыемстваў. Няхай нясуць грошы і купляюць. Ніхто бясплатна не аддасьць”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. “Калі хтосьці спадзяецца, што тут будзе абвальная шокавая і за бясцэнак прыватызацыя, то гэтага ня будзе ў краіне”, – заявіў Лукашэнка.
Калі праямо гэтыя 30 мільярдаў даляраў, тады што прадаваць будзем?..


Паводле яго, сёньня існуе шалёны попыт на асобныя беларускія прадпрыемствы. “За гэта мы можам атрымаць 25-30 мільярдаў даляраў. А калі праямо гэтыя 30 мільярдаў даляраў, тады што прадаваць будзем? І што мы ад гэтага атрымаем?” – задаў рытарычнае пытаньне Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што калі хтосьці плаціць такія грошы за гэтую маёмасьць, значыць, разьлічвае атрымаць больш.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка заклікаў: “Не сьпяшайцеся прадаваць. Падымаецца эканоміка, ува ўсім сьвеце ідзе рост, вырасьце кошт актываў, вырасьце кошт прадпрыемстваў, тады мы паглядзім, што прадаваць і за колькі”.

Пры гэтым выступоўца адзначыў, што ён не прыхільнік таго, каб сёньня прадаць, а заўтра думаць, як жыць. “За кошт назапашанага пакаленьнямі доўга не пражывеш. Таму не сьпяшайцеся”, – перасьцярог Лукашэнка ўрад.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG