Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў не паедзе ў Мюнхэн. Запрашэньне скасавалі


Сяргей Мартынаў

Сяргей Мартынаў

Арганізатары Мюнхэнскай міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы скасавалі запрашэньне міністру замежных спраў Беларусі. Прычынаю сталі масавыя рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Канфэрэнцыя прызначаная на пачатак лютага, паведамляе "Эўрарадыё".

Як заўважаюць арганізатары, штогадовая Мюнхэнская канфэрэнцыя — прыватная, а не дзяржаўная. Таму рашэньне адмовіць кіраўніку беларускага МЗС ня варта зьвязваць з пазыцыяй нямецкага ўраду.

У канфэрэнцыі возьмуць удзел 350 чалавек — прадстаўнікі ўрадаў, парлямэнтаў, міжнародных арганізацыяў, а таксама экспэрты і публіцысты. Арганізатары запрасілі 70 афіцыйных дэлегацый, у тым ліку 12 кіраўнікоў краін і каля 50 міністраў замежных спраў і абароны.

Сярод запрошаных гасьцей — сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Гілары Клінтан, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, брытанскі прэм’ер Дэйвід Кэмэран, генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн, прэыдэнт Эўрапейскага Зьвязу Гэрман ван Ромпэй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG