Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальніку СІЗА КДБ прапанавалі знайсьці памяшканьні для сустрэчаў адвакатаў з падабароннымі


Тамара Сідарэнка

Тамара Сідарэнка

Адвакатка былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Тамара Сідарэнка паведаміла, што атрымала адказ з пракуратуры горада Менску на свае скаргі ад 22, 23 і 24 сьнежня, у якіх прасіла забясьпечыць права на абарону Ўладзімера Някляева.

Адказ з пракуратуры датаваны 14 студзеня. У ім паведамляецца, што «начальніку сьледчага ізалятара КДБ прапанавана знайсьці магчымасьці для забесьпячэньня правоў адвакатаў на сустрэчы са сваімі падабароннымі», распавяла адвакатка.

Падобныя скаргі на немагчымасьць сустрэцца са сваімі кліентамі пісалі і адвакаты іншых палітзьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў «амэрыканцы».

Практычна ўсе яны за месяц сустрэліся са сваімі падабароннымі толькі адзін раз, 29–30 сьнежня падчас допытаў.
XS
SM
MD
LG