Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ірляндыі адбываецца галасаваньне ў справе даверу прэм’еру


У Ірляндыі кіруючая партыя “Фіяна Файл” сёньня вырашае палітычны лёс свайго лідэра, прэм’ер-міністра краіны Браяна Коўэна.

Дэпутаты парлямэнту ад гэтай партыі праводзяць патаемнае галасаваньне ў справе даверу Коэну, папулярнасьць якога рэзка зьменшылася пасьля таго, як Ірляндыя прызнала наяўнасьць фінансавых праблемаў і зьвярнулася па шматмільярдную дапамогу да Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду.

Калі калегі Коўэна выкажуць яму недавер, ён пойдзе ў адстаўку, і будуць прызначаныя новыя парлямэнцкія выбары.

Сам Браян Коўэн выказаў перакананьне, што большасьць выкажацца ў ягоную падтрымку.
XS
SM
MD
LG