Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі арыштаваны падазраваны ў вайсковых злачынствах


У Ізраіліт арыштаваны басьнійскі сэрб, якога падазраюць у вайсковых злачынствах.

Паводле сьледзтва, Аляксандар Цветкавіч, які быў шэрагоўцам войска басьнійскіх сэрбаў, мае дачыненьне да забойства 8 тысяч мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе.

Запыт пра выдачу Цветкавіча быў накіраваны ў Ізраіль басьнійскімі ўладамі.

У 2006 годзе Цветкавіч ажаніўся на габрэйцы, пераехаў у Ізраіль і атрымаў грамадзянства гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG