Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Тунісе паліцыя ізноў разагнала дэманстрацыю


У цэнтры сталіцы Тунісу каля сотні чалавек сабраліся, каб выказаць пратэст супраць уваходу ў склад сфармаванага ўчора ўраду нацыянальнай еднасьці міністраў, якія займалі пасады ў папярэднім урадзе. Удзельнікі маніфэстацыі былі разагнаныя паліцыяй з прымяненьнем сьлезацечнага газу.

Нягледзячы на тое, што ў новы склад ураду ўвайшлі некалькі прадстаўнікоў апазыцыі і грамадзкіх арганізацый, ключавыя пасады -- а менавіта міністраў замежных спраў, абароны, унутраных спраў і фінансаў засталіся ў руках прадстаўнікоў зрынутага днямі і зьбеглага за мяжу былога прэзыдэнта Бен Алі.

Раней прэм’ер-міністар Тунісу Мохамэд Ганушы абяцаў аддаць пад суд усіх, хто вінаваты ў разгоне дэманстрацыяў, у выніку чаго загінулі 78 чалавек. Пры гэтым прэм’ер адзначыў, што члены новага ўраду не датычныя да рэпрэсіяў.
XS
SM
MD
LG