Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тур супакойвае будучых пэнсіянэраў


Андрэй Тур
Андрэй Тур
Хаця палажэньне аб пераразьмеркаваньні пэнсійнай нагрузкі ў Беларусі будзе падрыхтавана ўжо празь некалькі месяцаў, "уводзіцца і фармавацца новая сыстэма будзе вельмі доўга".

Пра гэта сёньня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур. "Мне 58 гадоў, і мяне рэформа не закране", — выказаў меркаваньне намесьнік міністра.

Андрэй Тур не выключае, што новая сыстэма будзе распрацавана ў некалькіх варыянтах. Аднак у ёй будуць прысутнічаць такія формы, як пэнсійнае і добраахвотнае страхаваньне. І тут надзвычай важна вызначыць, зь якога ўзросту людзі здольныя самастойна браць на сябе пэнсійную нагрузку, з улікам іхных прафэсіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG