Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняя інфармацыя пра тэракт у Іраку: 50 забітых


Паводле апошніх удакладненых зьвестак, у выніку тэрарыстычнага акту ў Іраку забітыя ня менш як 50 чалавек, 150 – параненыя.

Выбух адбыўся на ўскрайку гораду Тыкрыт, што ў 160 кілямэтрах на поўнач ад Багдаду, на пункце запісу навабранцаў у паліцыю. Загіблыя – пераважна маладыя мужчыны, якія прыйшлі на прызыўны пункт у спадзяваньні знайсьці працу.

Цяперашні тэракт – найбольш маштабны паводле колькасьці ахвяраў з момату фармаваньня новага ўраду Нуры аль-Малікі.

У цэлым, узровень тэрарызму ў Іраку зьнізіўся ў параўнаньні з пікам у 2006-2007 гг., аднак тэрарыстычныя напады не спыняюцца.
XS
SM
MD
LG